Памёр старэйшы віцебскі мастак Пётр Явіч

На 91-м годзе жыцця 14 кастрычніка ў Віцебску памёр старэйшы ў горадзе жывапісец Пётр Явіч — вучань Юрыя Пэна, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, лаўрэат віцебскай гарадской прэміі "Сузор'е муз".
Грамадзянская паніхіда і развітанне з мастаком адбудзецца 16 кастрычніка з 11 да 12 гадзін у Віцебскім абласным мастацкім музеі. Явіч нарадзіўся ў 1918 годзе ў венгерскім горадзе Цераксентміклаш, у дзяцінстве разам з бацькамі пераехаў у Віцебск, дзе пражыў больш за 70 гадоў.

5 верасня старэйшы віцебскі мастак прымаў віншаванні калег і сяброў з 90-годдзем. У гэты дзень у музеі "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" прайшло святкаванне яго юбілею і адкрыццё персанальнай выставы мастака.

БелаПАН