Памёр стваральнік сучаснага іміджу панкаў
У Нью-Ёрку раніцай 8 красавіка ва ўзросце 64 гадоў сканаў ад рака Малкальм Макларэн (Malcolm McLaren) - мастак, мадэльер, прадзюсер, музыка, чалавек, які стаяў у вытокаў
стварэння гурта Sex Pistols і які лічыўся адным з ідэйных натхняльнікаў
панк-руху ў Вялікабрытаніі. Пра гэта паведамляе AFP. Па словах
прэс-сакратара Макларэна, Леса Молая, яго стан пагоршыўся раптам. Ён
памёр ад рэдкай формы рака - мезатэліёмы. Пахаванне Макларэна адбудзецца
ў Вялікабрытаніі.
Разам са сваёй жонкай, мадэльерам Вів'ен Вэствуд, ён лічыўся чалавекам, які стварыў стыль вопраткі брытанскіх панк-рокераў.
Творчы уздым Макларэна пачаўся ў 1971 годзе, калі ён разам з будучай жонкай, дызайнерам Вів'ен Вэствуд, адкрыў буцік Let It Rock, пазней перайменаваны ў SEX, а яшчэ пазней у Too Fast To Live, Too Young To Die.
У 1974 годзе Макларэн наведаў Нью-Ёрк, дзе пазнаёміўся з глэм-панк-гуртом New York Dolls. На кароткі час Макларэн стаў іх менеджэрам. Праўда ў 1975 годзе гурт пачаў распадацца, а Макларэн вярнуўся ў Лондан. Пасля музыкі New York Dolls расказвалі пра працу Макларэна з пэўнай грэблівасцю.
Пасля вяртання Макларэн стаў менеджэрам калектыву, які пазней стаў вядомы як Sex Pistols. Стваральнікі гурта Стыў Джонс і Пол Кук былі пастаяннымі наведвальнікамі крамы Макларэна. Затым да гурта далучыўся басіст Глэн Мэтлак. Яшчэ пазней увагу Макларэна прыцягнуў яшчэ адзін наведвальнік, Джон Лайдан, які насіў футболку «Ненавіджу Pink Floyd». Ён стаў вакалістам. Новую правакацыйную назву Sex Pistols прыдумаў сам Макларэн.
Пасля распаду Sex Pistols Макларэн стаў менеджэрам Adam and the Ants. Амаль адразу ён пасварыўся з лідэрам гурта і разам з новай салісткай і астатнімі музыкамі стварыў нью-вэйв-гурт Bow Wow Wow.
Калектыў стаў вядомым дзякуючы арыгінальнаму ўжыванню рытмічных афрыканскіх матываў сярод электроннай рок-музыкі. Немалую ролю ў папулярнасці гурта адыграў і скандал, які выклікала з'яўленне аголенай чатырнаццацігадовай салісткі на вокладцы альбома See Jungle!….
Першы сольны альбом Макларэна, Duck Rock, выйшаў у 1983 годзе. На ім пераважалі элементы хіп-хопу, і альбом адыграў немалую ролю ў распаўсюджанні хіп-хопа ў Вялікабрытаніі. У наступным годзе ён запісаў сінгл Madame Butterfly, заснаваны на аднайменнай оперы.
Далейшыя працы Макларэна характарызаваліся эклектычным змешваннем стыляў. Перыядычна сінглы траплялі ў брытанскія і еўрапейскія чарты. Песня «About Her», заснаваная на песні рок-гурта The Zombies «She’s Not There», увайшла ў саўндтрэк да фільма Забіць Біла-2.
Самай адметнай сольнай працай з'яўляецца альбом Paris (1994), запісаны сумесна з Катрын Дэнёв і Соняй Рыкель.
Фота: stereogum.com