Памёр вядомы палітык Ягор Гайдар

Вядомы расійскі палітык Ягор Гайдар памёр сёння ранкам у сябе дома ў Падмаскоўі. Яму было 53 гады.
Па заключэнні лекараў, Гайдар сканаў з-за адарванага тромба. У 1990-х гадах ён быў расійскім прэм’ерам. Гайдар лічыцца адным з ідэолагаў і кіраўнікоў радыкальных эканамічных рэформ пачатку 1990-х гадоў у Расіі.