Папа асудзіць педафілію ў Касцёле, але не дапускае скасавання цэлібату
Справа пра сэксуальнае выкарыстанне дзяцей у ірландскім каталіцкім касцёле была апісаная ва ўрадавым дакладзе, апублікаваным у снежні. Аказалася, што мясцовыя біскупы доўгія гады пакрывалі выпадкі выкарыстання дзяцей інепаўналетніх, а бальшыня злачынцаў пазбеглі кары. Апошнімі днямі падобныя выпадкі былі выкрытыя ў нямецкім і галандскім касцёлах. Таму папа Бенедыкт XVI адклаў публікацыю свайго ліста, каб асудзіць педафілію ў Касцёле больш універсальна, адзначае onet.pl.
Ліст будзе агалошаны ў Вялікі Чацвер. Нагадаем, падобны жэст зрабіў Ян Павел ІІ, які ў 2002 годзе асудзіў педафілію сярод ксяндзоў. Гэтым разам Папа асудзіць і тых, хто пакрывае злачынцаў, спрычыняючыся тым самым да ўпадку царквы.
Раней СМІ паведамлялі, што Папа Рымскі выступае супраць скасавання цэлібата і супраць святарства жанчын.