Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў запрашэнне наведаць Беларусь

Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі наведаць Беларусь. Пра гэта паведаміў Першы нацыянальны тэлеканал.  У эфіры праграмы "Панарама тыдня" быў паказаны сюжэт з Ватыкана, у якім мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіяпіскап Рымска-каталіцкай царквы Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што Папа Рымскі адказаў на запрашэнне. "Калі мне Бог дазволіць, то так", - працытавалі ў эфіры Першага тэлеканала Беларусі словы пантыфіка.

"Інтэрфакс" нагадвае, што Аляксандр Лукашэнка перадаў запрашэнне праз Дзяржсакратара Ватыкана кардынала Тарчызіё Бертонэ, які ў чэрвені бягучага года наведваў Беларусь з афіцыйным візітам.