Папа Рымскі Бенедыкт XVI сёння пачне "Біблейскі марафон"

"Біблейскі марафон" сёння вечарам распачне Папа Рымскі Бенедыкт XVI. З акна Апостальскага палацу на плошчы Святога Пятра ў Рыме пантыфік прачытае па-яўрэйску першыя вершы Кнігі Быцця. Пасля Біблію няспынна будуць чытаць яшчэ 1248 чалавек, якіх адабралі з болей за 150 тысяч жадаючых. Сярод іх - 40 япіскапаў, 30 прадстаўнікоў пратэстанскіх цэркваў, 16 габрэяў і 6 мусульманаў. "Біблейскі марафон", які працягнецца каля 140 гадзінаў, арганізаваны італьянскай тэлерадыёкампаніяй RAI з нагоды адкрыцця Асамблеі Сінода каталіцкіх япіскапаў, прысвечаных Бібліі.

Як паведамляе РИА "Новости", акцыя закончыцца 11 кастрычніка. Апошнім Біблію будзе чытаць дзяржсакратар Ватыкана Тарчызіё Бертонэ.