Папа Рымскі збіраецца маліцца за тэрарыстаў

Папа Рымскі Бенедыкт XVI заклікаў веруючых маліцца за поспех яго візіта ў ЗША, які мусіць стаць кропкай "духоўнага абнаўлення" краіны.

Як піша газета The Times, пантыфік спадзяецца, што яго візіт, сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джорджам Бушам і малітва на месцы, дзе раней знаходзіліся будынкі Сусветнага гандлёвага цэнтру, стануць пачаткам адраджэння амерыканцаў.

Аднак намер Папы Рымскага памаліцца за выкупленне грахоў тэрарыстаў ужо выклікала шматлікія выказванні. Паводле словаў прадстаўнікоў пантыфіка, гэтыя дзеянні накіраваныя на аднаўленне дыялогу паміж рэлігіямі, інфармуе Газета.ру.