Папскі Нунцый адмовіў у сустрэчы сваякам апазіцыянераў

Яго Эксцэленцыя Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Марцін Відовіч адмовіўся сустрэцца са сваякамі арыштаваных апазіцыянераў. Як стала вядома charter97.org, прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленне", што аб'ядноўвае сваякоў палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ўладамі ў СІЗА КДБ, не змаглі сустрэцца з нунцыем. У сустрэчы ім было адмоўлена без тлумачэння прычын.

Сваякі хацелі перадаць ліст Папе Рымскаму Бенедыкту XVI з просьбай дапамагчы ў вызваленні кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў і журналістаў, арыштаваных пасля падзей 19 снежня.