Парад на Дзень Перамогі пройдзе пад дажджом і навальніцай?

Пра верагоднасць гэтага Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава.  Па яе словах, канец тыдня ў Беларусі будзе цёплым дзякуючы прыходу паветраных масаў з боку Чорнага мора. Але яны ж прынясуць і дажджы. Ужо ў суботу 8 траўня каротчасовыя дажджы пройдуць па большай частцы краіны, а месцамі - нават з навальніцамі. Тэмпература паветра ў суботу чакаецца 17...24 градусы цяпла, а на Магілёўшчыне і Гомельшчыне - да 27.

Цёплым, абяцаюць сіноптыкі, будзе і 9 траўня.

Фядотава: "Тэмпература паветра ў начны час складзе 8...15, удзень 17...24 градусы, на ўсходзе краіны - да 26. Будзе дзьмуць паўднёвы і паўднёва-ўсходні вецер. Уначы месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень яны чакаюцца на большай частцы тэрыторыі. І прагрымяць навальніцы".

Па словах спн.Фядотавай, хмары над сталіцай на час параду разганяць наўрад ці будуць - занадта дарагое задавальненне. Прэс-сакратар Мінабароны Вячаслаў Раменчык таксама паведаміў Еўрарадыё, што вайсковае ведамства не рыхтуецца разганяць хмары, бо гэта не яго кампетэнцыя.