Парфяновіч заклікаў алімпійцаў адмовіцца ад прэзідэнцкай стыпендыі
Трохразовы алімпійскі чэмпіён Уладзімір Парфяновіч публічна заклікаў усіх айчынных алімпійскіх пераможцаў адмаўляцца ад прэзідэнцкай стыпендыі. Дзяржаўная стыпендыя алімпійскім чэмпіёнам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, была зацверджаная Аляксандрам Лукашэнкам на мінулым тыдні. Парфяновіч лічыць яе абразлівай і непрымальнай. Як запэўніў Еўрарадыё спартовец, стыпендыя, роўная прыблізна тром мінімальным пражытковым велічыням (750 тысяч рублёў, альбо каля 270 долараў ЗША. — Еўрарадыё) з’яўляецца найгоршай на ўсё постсавецкай тэрыторыі.
Уладзімір Парфяновіч: “Я кажу ўсім: давайце ўсе разам адмовімся ад яе! Таму што ў былых краінах Саюзу толькі Беларусь з гэтым кіраўніком самыя горшыя ўмовы дала. Гэта стыпендыя пасля 60 год. Да 60 год яшчэ дажыць трэба! У Казахстане, у Арменіі, у Расіі, ва Ўкраіне ты медаль маеш алімпійскі — атрымай! Ніхто твой узрост не пытае, колькі табе гадоў — ці 60, ці пасля 60. Заўтра падвысяць планку пенсійную — і будзе гэта ў 65! Ну і што тады? І як? Пасля 60 яна нікому не патрэбная, можа, ужо!”
Нагадаем, Уладзімір Парфяновіч з’яўляецца трохразовым пераможцам Алімпійскіх гульняў у акадэмічным веславанні. Таксама спартовец уваходзіў у апазіцыйную дэпутацкую групу “Рэспубліка” разам з генералам Валерыем Фраловым і бізнэсоўцам Сяргеем Скрабцом. У выніку сваёй актыўнай палітычнай дзейнасці Парфяновіч быў выключаны з Нацыянальнага алімпійскага камітэту, які ўзначальвае кіраўнік дзяржавы.