Парламенцкая асамблея АБСЕ рыхтуе рэзалюцыю па галадаморы
Рэзалюцыю па галадаморы ва Украіне рыхтуе Парламенцкая асамблея Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Яна прапануе ўсім парламентарам прыняць захады для прызнання гэтага факту.
У дакуменце, які будзе прыняты заўтра, гаворыцца, што "ПА АБСЕ аддае даніну памяці бязвінным жыццям мільёнаў украінцаў, якія загінулі падчас галадамора 1932-1933 гадоў у выніку масавага голаду, выкліканага жорсткімі наўмыснымі дзеяннямі і палітыкай таталітарнага сталінскага рэжыму".
РИА "Новости" нагадваюць, што голад у пачатку 1930-х гадоў ахапіў таксама і частку тэрыторыі Беларусі, шэраг абласцей Расіі і Казахстана. Шэраг украінскіх палітыкаў лічаць голад, арганізаваны Масквой, генацыдам украінскага народа. Украінская дэлегацыя прапаноўвала АБСЕ прызнаць галадамор якраз генацыдам.