Парламенцкі даклад пра паездку на Каўказ не будзе публічным

Даклад па выніках працоўнай паездкі беларускіх парламентарыяў у Грузію, Абхазію і Паўднёвую Асецію, хутчэй за ўсё, не будзе публічным. Пра гэта, як паведамляе "Інтэрфакс", заявіў старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязям з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Сяргей Маскевіч. Па ягоных словах, у цэлым у Грузіі і дзвюх каўказскіх рэспубліках сітуацыя стабільная. У пытаннях прызнання або непрызнання рэспублік беларускія парламентары, адзначыў Маскевіч, будуць кіравацца як інтэрасамі рэгіёна, так і беларускімі дзяржаўнымі інтэрасамі.

Ён таксама дадаў, што будзе знойдзены шлях мірнага развіцця сітуацыі, да чаго, на яго думку, імкнецца ўся міжнародная супольнасць.