Парламентарыі ПАСЕ просяць ЕС знізіць кошт візы для беларусаў
Прадстаўнікі парламентарыяў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы просяць ЕС і еўрапейскія ўрады знізіць кошт еўравізы для беларускіх грамадзян. Адпаведная заява 37 еўрадэпутатаў была распаўсюджана сёння ў ПАСЕ. У дакуменце адзначаецца, што кошт візы ў "60 еўра - гэта 1/3 сярэдняга заробку ў Беларусі". Падобная цана, паводле меркавання дэпутатаў, "стварае цяжкасці і скарачае магчымасці для кантактаў бізнэсменаў, студэнтаў і іншых катэгорый насельніцтва". Пры гэтым у дакуменце гаворыцца, што гаворка ідзе пра аднаразовую еўрапейскую візу для жыхароў Беларусі.
Сярод тых, хто падпісаў гэтую заяву - дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні, дакладчык ПАСЕ па Грузіі Маціяс Ершы, прадстаўнікі Латвіі, Азербайджана, Расіі.
РИА "Новости"
Сярод тых, хто падпісаў гэтую заяву - дакладчык ПАСЕ па Беларусі Андрэа Рыгоні, дакладчык ПАСЕ па Грузіі Маціяс Ершы, прадстаўнікі Латвіі, Азербайджана, Расіі.
РИА "Новости"