Партыя БНФ адсутнічала на прэзідыўме АДС з-за хваробы Сакратара ўправы
Партыя БНФ не прысутнічала на пасяджэнні прэзідыума Аб'яднаных дэмакратычных сіл, якое адбылося 2 лістапада ў Мінску. Лідэры апазіцыі выпрацоўвалі агульную пазіцыю па ўдзеле ў выбарах мясцовых саветаў у красавіку 2010 года.
Сакратар Управы Ўладзімір Лабковіч у каментары Еўрарадыё зазначыў, што ніякай інтрыгі ў гэтай падзеі няма. Прычынай стала прастуднае захворванне самога Лабковіча:
Лабковіч: “Сойм Партыі БНФ прыняў рашэнне даручыць мне аднаму прадстаўляць партыю на прэзідыуме АДС. А я на дадзены момант захварэў, пра што я ў мінулы чацвер, як толькі захварэў, паведаміў спадару Лябедзьку”.
Сакратар Управы заявіў, што бліжэйшым часам Партыя БНФ вырашыць пытанне, каб больш не здаралася такіх казусаў.
Дарэчы, на пасяджэнні прэзідыума партыі, якія ўваходзяць у склад АДС, выказалі намер удзельнічаць у мясцовай выбарчай кампаніі. Прэзідыум АДС заявіў, што трэба дамагчыся змены выбарчага заканадаўства і адстаўкі Цэнтравыбаркама ўсім складам.
АДС таксама лічыць неабходным, каб у пасяджэнні Грамадска-кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта пад кіраўніцтвам кіраўніка Ўладзіміра Макея бралі ўдзел прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ і прадстаўнікі апазіцыйных партый.