Партыя БНФ і “Рух “За свабоду” засталіся без дэпутатаў

Паводле папярэдніх звестак, ніводзін кандыдат ад Партыі БНФ не стаў дэпутатам. Пра гэта Еўрарадыё распавёў старшыня партыі Аляксей Янукевіч. Усяго ад БНФ да асноўнага дня галасавання дайшло крыху больш за 50 чалавек.
Таксама не стаў дэпутатам ніводзін прадстаўнік “Руху “За Свабоду”. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў Аляксандр Мілінкевіч. Паводле яго меркавання, мясцовыя выбары нельга прызнаваць з-за вялікай колькасці парушэнняў.