Партыя БНФ можа адмовіцца ад удзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў
Партыя БНФ заявіла пра магчымую адмову ад удзелу ў выбарах у Палату прадстаўнікоў, калі ўлады не cпыняць аказваць ціск на ўдзельнікаў выбарчай кампаніі. Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, выступаючы з дакладам на пазачарговым з'ездзе партыі, які цяпер праходзіць у Мінску, удзел у выбарах дэмакратычных кандыдатаў і назіральнікаў немагчымы без празрыстасці выбарчай кампаніі.
"Усе дзеянні ўлады сведчаць пра яе нежаданне правесці дэмакратычныя выбары", - заявіў Баршчэўскі. У сваім дакладзе ён прывёў шматлікія факты ціску, які аказваецца на кандыдатаў у дэпутаты - актывістаў Партыі БНФ і на сябраў іх ініцыятыўных групаў.
Баршчэўскі заявіў, што Партыя БНФ настойвае на тым, каб ва ўчастковыя выбарчыя камісіі былі ўключаныя хаця б па адным прадстаўніку дэмакратычных сілаў.
БелаПАН