Партыя БНФ падала ў суд на рашэнне мясцовых уладаў
Фронтаўцы скардзяцца на фармаванне тэрытарыяльных выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
Агулам у тэрытарыяльныя камісіі Партыя БНФ вылучыла 10 чалавек, але толькі адзін з іх патрапіў у склад камісіі.
Прэс-служба Партыі БНФ паведамляе, што на панядзелак, 30 снежня, у Мінскім абласным судзе мусіць прайсці разгляд скарга на рашэнне пра фармаванне Мінскай абласной выбарчай камісіі. Падобную скаргу мусіць разгледзіць і Мінскі гарадскі суд.
Нагадаем, выбары дэпутатаў мясцовых саветаў пройдуць у Беларусі 23 сакавіка 2014 года. Фронтаўцы адзначаюць, што колькасьць прадстаўнікоў апазіцыі ў тэрытарыяльных выбарчых камісіях зведзена да мінімуму — іх там адзінкі на 1331 камісію абласнога, раённага і гарадскога ўзроўню. А гэта значна менш, чым было на мясцовых выбарах у 2010 годзе.
Апазіцыянеры патрапілі ў дзве з шасці абласных выбарчых камісій
Лябедзька расказаў, што можа ўзарваць сітуацыю ў Беларусі
Фота — ria.ru