Партыя БНФ заклікае абараніць офіс па праспекце Машэрава, 8
Падчас навагодніх святаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага р-ну г. Мінска. У ім паведамляецца, што Партыя БНФ і грамадская арганізацыя "БНФ Адраджэнне" павінныя вызваліць памяшканне па заканчэнні тэрміну арэнды. Новыя дамовы арэнды заключацца не будуць. Фармальнай прычынай называецца тое, што нібыта цягам 3-х месяцаў у 2010 годзе ўзнікалі запазычанасці на аплаце арэнды, паведамляе сайт партыі БНФ. Максымальныя пратэрміноўкі аплаты, што ўзнікалі цягам мінулага году, складалі 3 дні. На дадзены момант ніякіх запазычанасьцяў няма.
Управа Партыі БНФ звязвае чарговую спробу пазбавіць арганізацыю офісу ў цэнтры Мінску як рэакцыю уладаў на хвалю салідарнасці з затрыманымі і пацярпелымі 19 снежня і ў далейшыя дні грамадзянамі.
Управа Партыі БНФ пратэстуе супраць незаконных дзеянняў уладаў. Заклікае усіх беларусаў, каму блізкія ідэалы свабоды і салідарнасці, узняць сёння свой голас і ў абарону офісу па пр. Машэрава, 8.
Партыйцы просяць накіроўваць лісты кіраўніку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту з патрабаваннем спыніць незаконнае высяленне Партыі БНФ і ГА БНФ Адраджэнне.
Узор ліста
Кіраўніку Мінскага
гарадскога выканаўчага камітэту
Ладуцьку Мікалаю Аляксандравічу
грамадзяніна ___________________________,
які пражывае па адрасе___________________
Зварот.
Патрабую спыніць незаконнае высяленне Партыі БНФ і ГА "БНФ Адраджэнне" з офісу на пр. Машэрава, 8. Лічу важным функцыянаванне гэтага офісу па названым адрасе дзеля развіцця грамадзянскай супольнасці ў краіне, дзеля пашырэння каштоўнасцяў свабоды, дэмакратыі і незалежнасці.
Дата
Подпіс