Партыя рэгіёнаў — супраць ізаляцыі Беларусі
Вакол будучай рэзалюцыі Еўрапарламента па сітуацыі ў Беларусі разгарэліся "вельмі вострыя пачуцці". Пра гэта, як паведамляе ЛІГАБізнесІнформ, заявіў намкіраўніка Партыі рэгіёнаў па пытаннях міжнароднай палітыкі Леанід Кажара, які заўтра ў Страсбургу прадставіць пазіцыю Украіны па гэтым пытанні.
Кажара выказаў спадзяванне на тое, што пазіцыя Еўрапарламента будзе выпрацаваная з улікам меркавання ўсіх дзяржаваў — удзельніц "Усходняга партнёрства".
На думку палітыка, ізаляцыя Беларусі "не прыносіць пазітыву ў развіцці адносінаў паміж Беларуссю і ЕС". "Мы выступаем не за ізаляцыю, а за шырокае прыцягненне Беларусі да ўсіх інстытутаў "Усходняга партнёрства", у тым ліку да EURONest", — падкрэсліў украінскі палітык.