"Партызан" выбіў мінскае "Дынама" з Кубка Беларусі

Аўтсайдэр чэмпіянату Беларусі па футболе мінскі "Партызан" сенсацыйна выбіў з Кубка краіны сталічнае "Дынама". У матчы 1/8 фіналу "партызаны" перамаглі з мінімальным лікам – 1:0. Адзіны гол на 79-й хвіліне забіў Рафаэл Лядзесма. Адзначым, што на гэтым этапе адбываецца толькі адна гульня без сустрэчы ў адказ.