Парушальнікам мяжы замест штрафу выпісалі аднаразовыя візы
Каля вёскі Цішканы Смаргонскага раёну памежнікі затрымалі двух жыхароў Літвы, якія наўмысна парушылі мяжу. Як выявілася, два родныя браты накіроўваліся на пахаванне бацькі, які жыў у Беларусі. Памежнікі паспачувалі “злачынцам” і выдалі ім аднадзённыя візы. Як патлумачыў Еўрарадыё намеснік прэс-сакратара Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Шчацінін, такія выпадкі – дастаткова звычайная з’ява. А таму, каб не ісці на парушэнне закону, дастаткова паказаць у пункце пропуску дакумент, які пацвярджае экстраную сітуацыю – і тады памежнікі абавязкова выпішуць тэрміновую візу.
Ігар Шчацінін: “Мы прынялі еўрапейскую практыку. Службовыя асобы на пунктах прапуску пры наяўнасці падставаў – дакументаў, якія пацвярджаюць сітуацыю, якая склалася ў грамадзяніна – у адпаведнасці з гэтымі дакументамі выдаюць аднаразовую візу. Апошнія гадоў 5-6, напэўна, існуе гэткая практыка. І гэткія выпадкі, вядома ж, здараюцца. І па-людску, адзначу, мяжа не павінна раз’ядноўваць людзей і пераўтварацца ў нейкі бар’ер”.