Пасажыры самалёта, які аварыйна сеў у Мінску, даляцелі да Масквы
Пасажыры самалёта А320 кампаніі "Аэрафлот", які аварыйна сеў у аэрапорце "Мінск", дабраліся да Масквы на рэзервовым самалёце, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, самалёт, які ляцеў з Прагі ў Маскву, у нядзелю ў 15.53 здзейсніў аварыйную пасадку ў Мінску. На яго борце знаходзілася 120 пасажыраў і 6 членаў экіпажу. Прычынай аварыйнай сітуацыі стала памылковае спрацоўванне сігналізацыі аб разгерметызацыі салону. Усе пасажыры былі змешчаныя ў гасцініцу, а ў 22.21 паляцелі ў Маскву.
ИТАР-ТАСС дадае, што скарыстацца рэзервовым самалётам давялося з-за адсутнасці ў Мінску сертыфікаванага спецыяліста, які мог бы дазволіць вылет самалёта тыпу Airbus-А320.