ПАСЕ адкрыла дэбаты па Беларусі
На сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы пачаліся дэбаты па праекце рэзалюцыі наконт сітуацыі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН. У прыватнасці, у праекце дакумента ўтрымліваюцца наступныя заклікі да беларускіх уладаў:
- неадкладна вызваліць усіх апазіцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, журналістаў і праваабаронцаў, якія затрыманыя з палітычных матываў;
- спыніць пераслед і пагрозы апазіцыйным палітыкам, мас-медыя і прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці;
- правесці празрыстае расследаванне абразлівых і непрапарцыйных дзеянняў сіл аховы правапарадку супраць дэманстрантаў 19 снежня;
- спыніць выключэнне студэнтаў з універсітэтаў і звальненне людзей з іх працоўных месцаў з прычыны ўдзелу ў пратэстах;
- перагледзець рашэнне наконт закрыцця офіса АБСЕ у Мінску і падоўжыць ягоны мандат да 2011 года і надалей;
- завяршыць працэс рэформы выбарчага заканадаўства і яго практычнага прымянення, бяручы пад увагу ўсе рэкамендацыі БДПІЧ/АБСЕ і Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права
(Венецыянская камісія).