Паслугі ЖКГ у Беларусі летась выраслі амаль на 20%
У Беларусі аплата паслуг жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) у 2009 годзе ў параўнанні з 2008-м павялічылася на 19,7%. Такія звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта перадае БелаПАН. Так, аплата электразабеспячэння вырасла на 27,8%, газазабеспячэння — на 2,8%, водазабеспячэння — на 20,4%, ацяплення — на 28%, тэхнічнае абслугоўванне жылых будынкаў — на 28%.
Агулам за год платныя паслугі насельніцтва выраслі на 13,9%. Так, паслугі пасажырскага транспарту выраслі на 11,8%. Пры гэтым аплата паслуг гарадскога транспарту не змянілася, паветранага — вырасла на 28,1%, прыгараднага аўтамабільнага — на 22%, міжгароднага аўтамабільнага — на 14,6%, чыгуначнага міжнароднага — на 25,3%, унутрыдзяржаўнага — на 0,3%. Прыгарадны чыгуначны транспарт патаннеў на 3,2%.
Паслугі сувязі ў 2009 годзе падаражэлі на 6%, дашкольных установаў — на 9,1%, вышэйшай адукацыі — на 11,9%, медыцынскія — на 5,5%.
Аплата паслуг культуры вырасла на 4%, у тым ліку кінатэатраў — на 1,5%, тэатраў — на 11,6%, канцэртных залаў — на 2%.
Санаторна-аздараўленчыя паслугі падаражэлі за год на 22%, турыстычныя і экскурсійныя — на 26,3%.