Паслугі ЖКГ у траўні падаражэлі задняй датай

У траўні беларускі ўрад цішком падняў тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі — задняй датай. Адпаведнай пастановай Саўміна ад 14 траўня расцэнкі на ЖКГ падняліся амаль на чвэрць з... 1 траўня. Тарыфы на электраэнергію для кватэр, абсталяваных электраплітамі, падняліся з 84 рублёў за 1 квт/гадз. да 105 рублёў, а для ўсіх астатніх — са 116 рублёў да 145 рублёў за 1 квт/гадз. Гэта значыць, зараз за 100 квт/гадз. сем'і, дзе ёсць электрапліта, заплацяць на 2100 рублёў больш, а тыя, у каго пліта газавая, — на 2.900 рублёў. Такім чынам, да аплаты камунальных паслуг дадаўся як мінімум 1 долар, адзначае Інтэрнэт-выданне "Заўтра тваёй краіны".

Дарэчы, у траўні павысіліся не толькі тарыфы на электраэнергію. Так, на 10% павышаныя тарыфы за тэхабслугоўванне – з 240,3 да 264,6 рубля ў месяц за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Гэта значыць за кватэру агульным пляцам у 50 кв. м прыйдзецца заплаціць прыкладна на 1.200 рублёў у месяц больш. Аналагічную суму штомесяц мы адлічваем на капрамонт. Такім чынам, да аплаты паслуг дадасца яшчэ як мінімум 1 долар.

Падвышаны тарыф і на цеплавую энергію для ацяплення і гарачага водазабеспячэння – з 1 траўня ён складзе 37580,7 руб. за 1 Гкал замест 36355,5 руб. за 1 Гкал.