Пасля аварыі Чычэрына пераключылася на падарожжы

Юлія Чычэрына распачала працу над новым альбомам, які выйдзе, хутчэй за ўсё, восенню.  Як прызналася карэспандэнту InterMedia pr-дырэктар артысткі Марына Мігачова, “пасля аварыі, якая здарылася ў сакавіку, Юля вельмі змянілася. Хоць і раней у яе штосьці было, але пасля інцыдэнту гэта “штосьці” ўзмацнілася. І пасля гэтых змен Юля вырашыла запісаць усе песні, якія асацыююцца з вандроўкамі. А летам яна сама збіраецца праехацца па Азіі”.

Нагадаем, што ў аварыю Чычэрына трапіла 9 сакавіка па дарозе на гастролі. Нягледзячы на тое, што машына некалькі разоў перакульнулася, спявачка толькі зламала руку. І ў выніку на канцэрце выступала ў гіпсе.

Фота: chicherina.com