Пасля бунту цыганоў у пасёлак пад Тулай увялі 500 паліцэйскіх

Пасля бунту цыганоў у пасёлак пад Тулай увялі 500 паліцэйскіх

Пасля бунту цыганоў у пасёлак Пляханава Шчокінскага раёна Тульскай вобласці Расіі ўвялі 500 паліцэйскіх, у тым ліку і АМАПаўцаў. Менавіта АМАП сёння ачапіў населены пункт, інфармуе РІА "Новости".

Напярэдадні сотні людзей не дазвалялі газавікам аднавіць пашкоджаны газаправод (невядомымі няўдала была зробленая ўрэзка ў яго). Цыганы (а іх там жыве 2-3 тысячы чалавек) думалі, што іх адключаць ад газу, паколькі менавіта іх падазраюць у пашкоджанні газаправода. Яны палілі пакрышкі, кідалі ў рабочых камяні.

Затрыманні прайшлі яшчэ ўчора. Сёння расійскія праваахоўнікі заявілі, што маюць намер дзейнічаць "рашуча жорстка" ў выпадку, калі мясцовыя жыхары зноў наладзяць масавыя беспарадкі.

Пасля бунту цыганоў у пасёлак пад Тулай увялі 500 паліцэйскіх
Фота: Twitter
Пасля бунту цыганоў у пасёлак пад Тулай увялі 500 паліцэйскіх
Фота: ria.ru