Пасля допыту ў КДБ Таццяне Севярынец не вярнулі пашпарт
Выйшаўшы калы 22.45 з мінскай управы КДБ, спадарыня Таццяна паведаміла, што допыт доўжыўся больш за паўтары гадзіны. Інфармацыю пра сустрэчу з сынам, якая з'явілася на некаторых інтэрнэт-сайтах, яна катэгарычна абвергла, перадае Радыё Свабада. Следчага КДБ цікавіла, дзе Таццяна Севярынец знаходзілася 19 снежня. Пра сустрэчу са зняволеным у СІЗА КДБ Паўлам Севярынцам гаворкі не было.
Спадарыня Севярынец распавяла, што ў КДБ у яе забралі пашпарт, які потым не вярнулі. Яна кажа, што пашпарт знаходзіўся ў супрацоўніка, які не назваў сябе, але прадставіўся псіхолагам. Калі допыт у следчага завяршыўся, псіхолаг заявіў, што хоча яшчэ паразмаўляць з актывісткай.
Таццяна Севярынец працягваць размову адмовілася, бо спяшалася на вакзал: паколькі на цягнік у Варшаву яна спазнілася, то хацела хаця б здаць свой білет. Але супрацоўнік КДБ так і не вярнуў ёй пашпарт. Таццяна Севярынец патэлефанавала следчаму, які яе дапытваў, каб знайсці таго, у каго застаўся дакумент. Але следчы сказаў, што не ведае, хто гэта быў. Спадарыня Севярынец збіраецца пісаць скаргу на дзеянні супрацоўнікаў КДБ.
Нагадаем, што маці зняволенага палітыка затрымалі каля 19. 40 – за гадзіну да адыходу Варшаўскага цягніка. Спадарыня Севярынец збіралася паехаць у Варшаву, але каля пад’езду, калі яна выходзіла ад сваёй дачкі Ганны, ёй уручылі позву на допыт