Пасля двух месяцаў зняволення вызвалены Арцём Дубскі

Суда ён будзе чакаць пад падпіскай аб нявыездзе
На волю выйшаў актывіст маладзёжнага руху, фігурант "справы чатырнаццаці" Арцём Дубскі. У бабруйскім следчым ізалятары ён правёў два месяцы, а цяпер будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Нагадаем, летась Дубскі быў асуджаны да двух гадоў абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў у Мінску. У кастрычніку ён папрасіў палітычнага прытулку ва Украіне — пасля таго як была распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Пасля вяртання ў Беларусь хлопца затрымалі.

Фота - Радыё Свабода