Пасля канцэрту Led Zeppelin іх альбомы пачалі актыўней набываць
Дзякуючы канцэрту Led Zeppelin, які адбыўся на O2 Arena у Лондане ў панядзелак, 10 снежня 2007 года, продажы альбомаў групы ўзраслі на 500 адсоткаў.
Паводле паведамлення брытанскага часопіса NME, за 12 гадоў існавання гурт паспеў выдаць восем паўнавартасных студыйных альбомаў, адну складанку, на якой змяшчаліся песні, што раней не былі выдадзеныя, а з'явіўся ён у 1982 годзе, ужо пасля распаду калектыву.
Выданне не паведамляе, якія дакладна альбомы Led Zeppelin карыстаюцца найбольшым попытам. Але вядома, што аб'ёмы продажу складанкі Mothership пасля канцэрту падняліся на 50 адсоткаў (гэты дыск быў выдадзены ў лістападзе 2007 года).
Нагадаю, што 10 снежня тры ўдзельнікі арыгінальнага складу Led Zeppelin (Роберт Плант, Джымі Пейдж і Джон Пол Джонс) а таксама Джэйсан Бонэм (сын бубнача Led Zeppelin Джона Бонэма, які сканаў у 1980 годзе) далі канцэрт, прысвечаны заснавальніку Atlantic Records Ахмэту Эртэгуну.
Шоў працягвалася больш за дзве гадзіны. За гэты час гурт паспеў выканаць 16 песняў, у тым ліку і хіты Stairway to Heaven, Rock and Roll, Black Dog, Kashmir і Since I've been Loving You.
Фота: muzyka.gery.pl