Пасля Лукашэнкі Папа Рымскі прыме прынца Чарльза

Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыме кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнка 27 красавіка. Пра гэта паведаміла прэс-служба Ватыкана.
Пантыфік сустрэнецца з Лукашэнкам у бліжэйшы панядзелак у 11 гадзінаў раніцы — незадоўга да таго як дасць аўдыенцыю брытанскаму прынцу Чарльзу, паведамляе сайт blagovest-info.ru.