Пасля маладога бабінага лета ў Беларусі iстотна пахаладае

У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе цёплае i сонечнае надвор’е. Паводле звестак Рэспублiканскага гiдраметцэнтра, у суботу месцамі на поўначы краіны чакаюцца невялiкiя кароткачасовыя дажджы i навальнiцы. Тэмпература паветра 23-28, па поўднi да 30 градусаў цяпла.
У нядзелю ападкаў не прадбачыцца, толькi ўдзень па паўночным усходзе магчымыя кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы 13-19, удзень 26-32 градусы.

Цёпла будзе і ў панядзелак, а вось з аўторка надвор’е радыкальна зменiцца. Праз тэрыторыю Беларусi пачне рухацца даволi халодны актыўны атмасферны фронт з боку Балтыкi. Істотна пахаладае, стане дажджлiва i воблачна. Тэмпература паветра ўначы 4-11, удзень 11-18 цяпла.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, прыкладна праз 10 дзён у нашу краiну завiтае антыцыклон з боку поўдня Еўропы, якi прынясе да нас другое сапраўды бабiна лета.

Звязда