Пасля матчу МТЗ-РІПА і "Дынама" міліцыя развезла фанатаў па дамах
У выходныя на стадыёне "Трактар" адбыўся 23-і тур чэмпіянату Беларусі па футболе паміж сталічнымі камандамі МТЗ-РІПА і "Дынама" (Мінск). Гледачоў было няшмат, але ўражвалі трыбуны фанатаў. На стадыёне сабралося каля 1000 заўзятараў "Дынама" і 350 фанатаў МТЗ-РІПА. Фанаты двух клубаў размясціліся адны насупраць другіх, паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси". У канцы 2-га тайма ў сектары трактаразаводаскіх фанатаў з'яўлялася велізарная расцяжка "Ніякай Літасці 30.08.09" і смайлік. Літара "D" была перавернутым лагатыпам дынамаўцаў.
Заўзятары зашапталіся, што зноў не пазбегнуць бойкі. Нагадаем, у канцы жніўня каля Нацыянальнай бібліятэкі каля 80 футбольных фанатаў зладзілі бойку. У той дзень "Дынама" (Брэст) і МТЗ-РІПА згулялі ўнічыю.
Матч скончыўся лікам 2:0 на карысць дынамаўцаў. Па заканчэнні гульні міліцыянты выпускалі фанатаў па чарзе. Першымі вывялі заўзятараў МТЗ-РІПА, затрымаўшы на стадыёне прыхільнікаў "Дынама".
Міліцыянты распавядаюць, што фанатаў МТЗ-РІПА размеркавалі па групах, некаторых пасадзілі ў аўтобусы і развезлі па дамах. Заўзятараў "Дынама" міліцыя суправаджала дадому пешшу або на грамадскім транспарце. Групу з 10 і больш чалавек суправаджалі два міліцыянты.