Пасля ператрусу ў "Вясне" Бяляцкага павезлі на допыт у КДБ

Ператрус на офісе незарэгістраванага праваабарончага цэнтра "Вясна" цягнуўся каля дзвюх гадзінаў. Ён скончыўся каля 18.30.  Як паведаміў у эфіры Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч, на гэты раз ахоўнікі правапарадку канфіскавалі толькі 1 ноўтбук. Усю астатнюю тэхніку яны забралі яшчэ падчас першага ператрусу 20 снежня.

Старшыню праваабарончай арганізацыі Алеся Бяляцкага, па словах Стэфановіча, кадэбісты забралі на допыт — як сведку ў "справе 19 снежня".

Праваабаронцы кажуць, што пакуль яны на свабодзе, то будуць працягваць сваю дзейнасць. Праўда, без тэхнікі працаваць ім больш складана. Таму ахвочыя дапамагчы праваабаронцаам могуць звяртацца па тэлефон (029) 662-61-88.