Пасля пройгрышу барысаўскаму БАТЭ трэнера “Леўскі” адправілі ў адстаўку

Адпраўлены ў адстаўку Веліслаў Вуцаў, галоўны трэнер балгарскага клуба “Леўскі”, які ўчора ў першым матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў прайграў барысаўскаму БАТЭ, паведамляе “Прэсбол”. На пасляматчавую прэс-канферэнцыю замест яго прыйшоў выканаўчы дырэктар клуба, які і абвясціў пра адстаўку. Плануецца, што кіраваць камандай будзе былы асістэнт галоўнага трэнера Эміл Велеў.