Пасля сваркі з жонкай гродзенец "замініраваў" краму

У другой палове дня ў дзяжурную службу міліцыі паступіла паведамленне, што ў прадуктовай краме "Родная старана" па вуліцы Вольгі Соламавай заклалі выбуховае прыстасаванне.

Праваахоўнікі правялі пошукавыя мерапрыемствы, але прыстасаванне не знайшлі. Затое высветлілі асобу таго, хто тэлефанаваў. Ім апынуўся 22-гадовы раней не судзімы гродзенец, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Мужчыну затрымалі, паведамляе БЕЛТА. На яго пачалі крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы. Пры затрыманні "тэлефонны мінёр" быў моцна п'яны. Свае дзеянні ён патлумачыў тым, што пасварыўся з грамадзянскай жонкай і вырашыў й на злосць ёй сесці ў турму.

Фота — uvaga.by