Пасля тэракту брытанскім вайскоўцам забаранілі з'яўляцца ў форме

Таксама была ўзмоцненая ахова вайсковых аб'ектаў і казармаў Лондана. Пра гэта паведамляе тэлеканал Sky News, які спасылаецца на свае крыніцы.

Нагадаем, здарэнне адбылося 22 траўня на паўднёвым усходзе сталіцы Вялікабрытаніі. Двое зламыснікаў (на здымках з нажамі ў руках) забілі брытанскага вайскоўца. Паводле відавочцаў злачынцы крычалі “Алах Акбар!", былі ўзброеныя нажом, які нагадвае “мачэтэ”. Паліцыя сустрэла ўзброены супраціў, але затрымала забойцаў.

Інфармацыя пра іх супярэчлівая. Шмат крыніц называюць мужчын ісламістамі (праваахоўнікі назвалі здарэнне "палітычна матываванай тэрарыстычнай атакай ісламістаў"). Мэр сталіцы Вялікабрытаніі Барыс Джонсан заявіў, што няправільна звязваць іслам з забойствам вайскоўца, а вінаваты "скажоны светапогляд людзей".


Пра затрыманых вядома, што яны — грамадзяне Вялікабрытаніі. Адзін з іх нарадзіўся ў сям'і імігрантаў з Нігерыі. Свой учынак зламыснікі, нібыта, тлумачылі тым, што помсцілі за забітых брытанскімі вайскоўцамі мусульман у Афганістане.

Паводле некаторых звестак, забойцы прасілі прахожых... сфатаграфаваць іх на месцы злачынства.

Фота — thesun.co.uk