Пасольства Польшчы ўзялося за справу Тарэсы Собаль

Пасольства Польшчы робіць дыпламатычныя крокі ў справе кіраўніка Івянецкага аддзялення непрызнанага Саюза палякаў Польшчы Тарэсы Собаль, піша "Белорусский партизан". "Аднаўленне ў трэці раз крымінальнай справы на былую дырэктарку Дома польскага ў Івянцы Тарэсы Собаль было для нас нечаканасцю, - кажа першы сакратар польскай амбасады ў Мінску Павел Марчук. - Справа Тарэсы Собаль непасрэдна злучана з працягам барацьбы афіцыйнага Мінску за Дом польскі. Мы думалі, што яна, у сувязі з характарам і адсутнасцю доказаў, будзе закрытая. Цяжка нават прадказаць далейшае развіццё падзей. Мы распачнем больш шырокія дзеянні, накіраваныя на тое, каб спыніць непатрэбны абодвум бакам канфлікт".