Пасольства Расіі выступае за вызваленне сваіх грамадзян
Расія выступае за вызваленне Арцёма Брэуса і Івана Гапонава з прычыны "надуманасці прад'яўленых ім абвінавачванняў і адсутнасцю якой-небудзь доказнай базы".
Пра гэта заявіў 1 сакавіка БелаПАН прадстаўнік пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў, каментуючы вынікі сённяшняга паседжання суда.
Нагадаем, у судзе Маскоўскага раёна Мінска 1 сакавіка аднавіўся працэс над грамадзянамі Расіі Арцёмам Брэўсам і Іванам Гапонавым — фігурантамі крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі 19 снежня.
Расіяне абвінавачваюцца ў актыўным ўдзеле у масавых беспарадках, якія суправаджаліся пагромамі, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, а таксама ў нанясенні пашкоджанняў супрацоўнікам міліцыі. У судзе абвешчаны перапынак да 10 сакавіка. У хадайніцтве абароны пра змену ім меры стрымання на падпіску аб невыездзе адмоўлена.