Пастар Ганчарэнка нагадвае пра Божае Правасуддзе

Усе, хто вінаваты ў кровапраліцці 19 снежня на плошчы Незалежнасці, “не дасягнуць сваёй мары”.  З такім каментаром з нагоды нядзельных падзеяў выступіў на сайце мінскай поўнаевангельскай царквы “Новае жыццё” пастар Вячаслаў Ганчарэнка, паведамляе БелаПАН.

Ён нагадаў, што “калі тыя, хто творыць беззаконне, шчыра не пакаюцца перад сваім народам, яны немінуча будуць несці пакаранне Божага правасуддзя”.

Пра падзеі 19 снежня пастар кажа так: “Сотні людзей былі збітыя, пралілася кроў. Чынілася беззаконне, бо агульнавядома, што людзі, якія прыйшлі на плошчу, не мелі злых намераў. Радасны і прыўкрасны дзень выбараў у краіне быў азмрочаны пралітай крывёй бяззбройных людзей. Бог абяцае, што спагоніць за пралітую кроў і людзі, вінаватыя ў гэтым, не дасягнуць сваёй мары”.