Пастару царквы "Новае Жыццё" пагражае тры гады турмы
Вернікі пратэстанцкай царквы "Новае Жыццё" 13 жніўня не пусцілі ў будынак судовых выканаўцаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.
Па яго словах, выканаўцы імкнуліся перадаць вернікам нейкія паперы. Аднак пратэстанты адмовіліся прымаць іх.
Луканін: “Было відавочна, што яны імкнуцца выканаць рашэнне суда, якім наш будынак перайшоў у маёмасць Мінгарвыканкаму. Яны імкнуліся прымусіць нас, каб мы аддалі свой будынак”.
Як лічыць Сяргей Луканін, надалей улады пастараюцца ўзмацніць ціск на пастара царквы Вячаслава Ганчарэнку. Напрыклад, яго могуць абвінаваціць у невыкананні судовага рашэння. Таксама Луканін не выключае, што ўлады могуць абвінаваціць пастара ў канфіскацыі канфіскаванай судом маёмасці, а гэта пагражае зняволеннем да трох гадоў.
Не пускаць у храм любых службовых асоб вернікі вырашылі ў лістападзе 2007 года ў адказ на спробы гарадскіх улад адабраць будынак. Спрэчка за будынак паміж рэлігійнай грамадой і Мінгарвыканкамам вялася з кастрычніка 2005 года. Сёлета ў студзені Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама аб канфіскацыі зямельнага ўчастку царквы з выкупам будынка за 37,5 мільёнаў рублёў.