Пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь пакуль не аднавіліся
Расійская нафта пакуль не пастаўляецца ў Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар "Транснафты" Ігар Дзёмін. Дзёмін: "У нас няма аформленых замоваў... Па трубе [нафта] не пастаўляецца".
Нагадаем, расійская нафта не пастаўляецца ў Беларусь з 1 студзеня. Раней адзначалася, што яе запасаў на беларускіх НПЗ хопіць да канца месяца.
Цяпер бакі не могуць дамовіцца адносна формулы кошту паставак нафты. Расійскія кампаніі прапанавалі закласці ў цану дадатковыя 45 долараў. На іх думку, гэта дазволіць забяспечыць роўнадаходнасць пры экспарце Беларуссю нафтапрадуктаў.