Пасведчанні кандыдатаў у прэзідэнты ўручаць сёння

Пасведчанні кандыдатам у прэзідэнты будуць уручаць 18 лістапада ў Палацы Рэспублікі. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Лазавік: “18 лістапада будзе ўручэнне ў Палацы Рэспублікі. У 12 пачатак, быць, вядома, трэба крыху раней”.

Нагадаем, што дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у прэзідэнты падалі 11 чалавек: Рыгор Кастусёў; Алесь Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч, Дзмітрый Ус, Віктар Цярэшчанка, а таксама Аляксандр Лукашэнка.

Таксама здаў дакументы прадпрымальнік з Віцебску Уладзімір Правальскі. Але Цэнтравыбаркам ужо заявіў, што Правальскі не мае шанцаў, бо не сабраў належную колькасць праўдзівых подпісаў.