Пасылкі і канверты трапілі пад падазрэнне КДБ

Прычына — Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці падазрае, што ў такіх перадачах (пасылках, канвертах) могуць знаходзіцца выбухныя рэчывы або ўлёткі.

Як паведамілі БелаПАН на Гомельскім аб'яднаным аўтавакзале, упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці ў пісьмовым выглядзе папярэдзіла транспартнікаў, што "нядбайнае стаўленне да пытанняў бяспекі перавозак на аўтамабільным транспарце можа быць выкарыстана радыкальна палітызаванымі і тэрарыстычнымі структурамі, якія маюць дэструктыўныя мэты".

Персанал аўтавакзала азнаёмілі з новымі патрабаваннямі пад роспіс. Кіроўцаў папярэдзілі, што ў выпадку парушэння забароны на перавозку перадач ім пагражаюць буйныя штрафы.