Пасылкі і канверты трапілі пад падазрэнне КДБ
Прадпрыемства "Гомельаблаўтатранс" забараніла кіроўцам пасажырскіх аўтобусаў прымаць перадачы ад грамадзянаў. Прычына — Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці падазрае, што ў такіх перадачах (пасылках, канвертах) могуць знаходзіцца выбухныя рэчывы або ўлёткі. Як паведамілі БелаПАН на Гомельскім аб'яднаным аўтавакзале, упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці ў пісьмовым выглядзе папярэдзіла транспартнікаў, што "нядбайнае стаўленне да пытанняў бяспекі перавозак на аўтамабільным транспарце можа быць выкарыстана радыкальна палітызаванымі і тэрарыстычнымі структурамі, якія маюць дэструктыўныя мэты".
Персанал аўтавакзала азнаёмілі з новымі патрабаваннямі пад роспіс. Кіроўцаў папярэдзілі, што ў выпадку парушэння забароны на перавозку перадач ім пагражаюць буйныя штрафы.
Персанал аўтавакзала азнаёмілі з новымі патрабаваннямі пад роспіс. Кіроўцаў папярэдзілі, што ў выпадку парушэння забароны на перавозку перадач ім пагражаюць буйныя штрафы.