Патрык Вульф выпускае першы DVD

Брытанскі індзі-выканаўца Патрык Вульф пачынае працу над новым альбомам, які стане чацвёртым у яго дыскаграфіі. Плануецца, што кружэлка ўбачыць свет да канца гэтага года, а перед тым Вульф падорыць сваім прыхільнікам першы DVD.

На DVD будзе зафіксаваны фінальны канцэрт тура ў падтрымку апошняга на сёння альбома «The Magic Position» (2007), які адбыўся напрыканцы мінулага года ў Лондане. Напярэдадні рэліза скарочаная версія фільма, рэжысёрам якога з'яўляецца фатограф Брэнтлі Гуцьерэз, будзе паказана па тэлебачанні.

Што тычыцца будучага лонгплэя, то ён, па словах выканаўцы, будзе прысвечаны «ўражанням ад вандровак, бязладдзяў і іншых падзей, якія адбыліся з часу заканчэння працы над альбомам «The Magic Position».

Таксама на сваёй старонцы на MySpace спявак паведаміў, что прызвычайваецца да жыцця без гатэляў і бясконцых пералётаў, што спрыяе яго творчай актыўнасці.