Паўабаронцу БАТЭ і зборнай Беларусі чакае аперацыя ў Нямеччыне
Аперацыя чакае паўабаронцу БАТЭ і зборнай Беларусі Ігара Стасевіча. Ён атрымаў цяжкую траўму падчас матча Лігі Еўропы супраць англійскага "Эвертона". У адным з эпізодаў яму моцна ўдарылі шыпамі ў стапу, у выніку — пералом адной з костак.
У бліжэйшую нядзелю Стасевіч едзе ў Нямеччыну, дзе ў панядзелак яму зробяць аперацыю, паведамляе сайт ФК БАТЭ.
У бліжэйшую нядзелю Стасевіч едзе ў Нямеччыну, дзе ў панядзелак яму зробяць аперацыю, паведамляе сайт ФК БАТЭ.