Паўднёва-Афрыканскі прэзідэнт збіраецца ў Беларусь

Прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Таба Мбекі плануе ў бягучым годзе наведаць Беларусь. Аб гэтым паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве) Бекі Ланга. Па яго словах, у цяперашні час узгадняюцца пэўныя тэрміны візіту.

Бекі Ланга падкрэсліў важнасць абмену візітамі высокага ўзроўня, а таксама паміж ведамствамі і арганізацыямі.

Белорусский Партизан