Паўла Красоўскага ў Жодзіне дапытаў маёр контраразведкі
1 лютага дэмакратычнага актывіста з Жодзіна Паўла Красоўскага па тэлефоне запрасілі на допыт у мясцовы КДБ. Калі Павел прыйшоў, выявілася, што дапытваць яго будзе маёр контрразведкі КДБ. Мужчына паказаў Красоўскаму сваё пасведчанне, але запомніць прозвішча афіцэра хлопец не змог. Допыт цягнуўся каля 1,5 гадзіны. Маёра цікавілі падзеі на Плошчы.
Напрыканцы сустрэчы з Красоўскага ўзялі падпіску аб неразгалошванні і паведамілі, што яго, магчыма, выклічуць яшчэ раз.
Напрыканцы сустрэчы з Красоўскага ўзялі падпіску аб неразгалошванні і паведамілі, што яго, магчыма, выклічуць яшчэ раз.