Паўлітра самагона прадаюць за трохлітровы слоік сала

Як паведамляе інтэрнэт-партал “Медыя-Палессе”, столінскія міліцыянты выявілі некалькі выпадкаў, калі жыхары раёна выменьваюць самагон на сала.



Па звестках праваахоўнікаў, ад пачатку года на Століншчыне было канфіскавана і знішчана 23 самагонныя апаратыа, 455 літраў брагі і 47 літраў алкагольнага фальсіфікату. Акрамя таго, было выяўлена 37 фактаў незаконнага гандлю алкаголем.



Фота — repey.by.ru